Водгук на мастацкий твор мар'ян дукса водгук на мастацкі твор прыйшоў у хату да цябе ўвесь свет, свет у хату ўлез са спешкай. камп’ютар твой, мабільнік, інтэрнэт – прыемныя дзіцячыя пацешкі. каб адчуваў: свой чалавек і ты між маніторных лічбаў, слоў і знакаў, каб мог запоўніць вольны час пусты, каб ты, як тое немаўлё не плакаў. мільгае ў зрэнках і далей імчыць паслуг, сенсацый, распрананняў сумесь… з той вечнасцю, якая ўсё маўчыць, як хочацца душы наладзіць сувязь. што дасць душы камп’ютарны экран? душа пакуль самоціцца і ные. усё, што бачыць – марнасць і падман. учуць бы ёй ад бога пазыўныя. мар’ян дукса