Варыянт 11. адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбываецца асіміляцыя свісцячых зычных гукаў да шыпячых: 1) на вяровачцы; 2) счапіцца; 3) зжыцца; 4) падчас; 5) разносчык.2. адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні: 1) выбух смеху; 2) струмень вады; 3) ноты незадавальнення; 4) малюнкі вучняў; 5) крыніца даходаў.3. адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне ‘лісліва дагаджаць каму-небудзь’: 1) рассыпацца дробным макам; 2) распускаць хвост; 3) слацца лістам; 4) ламаць шапку; 5) адпускаць лейцы.4. адзначце словы, у якіх выдзеленыя суфіксы з’яўляюцца формаўтваральнымі: 1) майстэрства; 2) майстравалі; 3) змайстраваўшы; 4) смялей; 5) смеласць.5. адзначце рэчыўныя назоўнікі: 1) анальгін; 2) хвароба; 3) сталь; 4) мука́; 5) калоссе.6. адзначце простыя лічэбнікі: 1) чатырыста; 2) пяцёра; 3) васьмідзясяты; 4) шаснаццаць; 5) дваццаць адзін.7. адзначце прыклады, у якіх займеннікі ўжыты правільна: 1) дзякаваць табе; 2) маяго сябра; 3) не дапамог нікому; 4) упэўнены ў сябе; 5) купілі саміх дарагіх цукерак.8. адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: 1) шніцаль смачней за адбіўную.2) у пакоі было халадней, чым на вуліцы.3) цяжэй за ўсё было здаць залік па хіміі.4) за аўтобус паехаў больш хутчэй.5) наша спартыўная каманда мацнейшая вашай.9. адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – злучнікі: 1) я адчуў, як у мяне загарэліся шчокі.2) ні дзеці, ні бабуля, відаць, не бачылі нас.3) у душы нават успыхнула ўрачыстае прадчуванне перамогі.4) між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціхі дом леснікоў адзінока стаіць.5) у дзвярах быў механічны званок, аднак алесь чамусьці не адважыўся крутануць 10. адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі: 1) пасля вячэры; 2) паедзем паслязаўтра; 3) будзе рамантаваць; 4) рамантаваць веласіпед; 5) самы яркі.11. адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы: 1) у лузе было пуста і бязлюдна.2) нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу.3) маладымі ліпкамі сёлета высадзілі ўвесь наш квартал.4) ігралі павольнае танга.5) слухаць дзеду горка бабіну гаворку.12. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) у пакоі стаяў вялікі самаробны стол _ засланы белым палатняным абрусам.2) дзед дастаў з кішэні _ загорнуты ў паперу _ акраец хлеба.3) загорнутая ў газетную паперу _ на лаўцы каля сцяны ляжала маленькая кніжачка.4) на паплавах узвышаліся _ крыху парыжэлыя ад дажджу і ветру _ стагі5) мы будзем часта і падоўгу купацца, будзем _ знясіленыя _ ляжаць на