Трэба сачыненне-разважанне на тэму "трэба дома бываць часцей"

Никита256366 Никита256366    2   03.07.2019 23:40    47

Ответы
Nonna7229 Nonna7229  27.07.2020 19:27
Любоў да сваіх вытокаў — гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек стаяць на зямлі. Вяртанне дадому - вяртанне па «святое штосьці», без якога чалавек нетрывушчы ў гэтым свеце, нежыццястойкі.Бацькоўскі дом — святое месца для кожнага чалавека, якое лечыць душу, гоіць раны, сунімае боль. Над бацькавай хатай часцей і верагодней, чым дзе-небудзь, можа заззяць высокае неба ідэала. У родным доме хутчэй можа адкрыцца раней нязнанае, проста і лёгка вырашыцца тое, што было тупіковым і невырашальным. Наведаць любога чалавека, калі той чакае нашага прыходу, — добрая справа, наведаць жа бацькоў — святая. Бацькі чакаюць нас заўсёды. Таму не трэба забываць прыязджаць да іх час ад часу і атрымліваць асалоду ад размоў з блізкімі і роднымі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова