ТЕКСТ ПА БЕЛАРУССКАЙ МОВЕ ЦЯЖКИ УСПАМИН

oomasha oomasha    3   27.02.2020 12:43    135

Ответы
Tringt Tringt  11.10.2020 14:23

это?

Объяснение:

Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаў шыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны пе растук колаў слухаю яго. На хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.

Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чу ваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыеха лі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з воза, лупіць бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сяке ру, валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю. (144 словы)

Паводле Б. Сачанкі.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова