Стыль и тип тэксту. и пытанее: як вы личыце ци патребны нам так я акадэмии. чаму?

якіх толькі навучальных устаноў не сустрэнеш на свеце. але сярод іх была адна – ці не адзіная і самая знакамітая на ўсю еўропу. месцілася яна ў беларускім горадзе смаргонь і называлася мядзведжай акадэміяй. “акадэмікамі” ў ёй былі, вядома ж, касалапыя мішкі з навакольных лясоў.

заснавалі мядзведжую акадэмію ў хvіі стагоддзі князі радзівілы. адбор вучняў быў строгі. іх адлучалі ад бацькоў яшчэ малымі. часта рабілі гэта ўвішныя цыганы, якія пасля станавіліся гаспадарамі вучаных мядзведзяў. вучылі артыстаў шэсць гадоў – не менш, чым у іншых вучэльнях. так што і раней, каб стаць акадэмікам, даводзілася добра папацець. а мішкам – дык у прамым сэнсе гэтага слова.

пасля таго, як іх на самым пачатку вясны адшуквалі ў вялізных сасновых лясах, што густа атулялі смаргонь, не марудзячы прыступалі да справы. дзеля гэтага будавалі спецыяльныя класы. часта гэта была прасторная хата, падлогай якой служыў чэран вялікай печы. мядзведзяў навязвалі да слупа ў цэнтры, а ў печы распальвалі агонь. заднія лапы вучняў абувалі ў лапці, абгарнуўшы папярэдне анучамі. печ награвалі да той пары, пакуль малады звер не станавіўся на заднія лапы. а калі не ўратоўвалі і лапці, ён пачынаў падтанцоўваць -- пераступаць з адной лапы на другую. настаўнік у гэты час біў у бубен альбо граў на дудцы. рытм музыкі супадаў з рытмам таптання мядзведзя. заняткі праводзіліся штодзённа. так доўжылася ад аднаго да двух месяцаў – у залежнасці ад здольнасці вучняў і настойлівасці дрэсіроўшчыка.

пасля гэтага мядзведзяў выводзілі з хаты на волю. тут іх зноў цешылі бубнам альбо дудкай. але, навучаныя клеткай-хатай, звяры не чакалі, пакуль гарачы чэран падсмаліць пяты, і пачыналі адразу танцаваць. за такую стараннасць іх частавалі пернікам

slappy337 slappy337    2   26.09.2019 15:41    5

Другие вопросы по теме Беларуская мова