Составить 5-6 предложений на (рассказ)

73021081 73021081    3   25.11.2019 19:22    0

Ответы
Dasha12541 Dasha12541  27.08.2020 17:17

Я вельмі люблю Беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цудоўнай краіне. У ёй шмат выдатнага — прыемныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. Але я больш за ўсё ў сваёй краіне цаню прыроду. Увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для себе нешта новае. Беларусь — краіна, багатая на лясы, рэкі і азёры. «Сінявокая» — так часта кажуць пра яе. У розных рэгіёнах Беларусі розныя рэкі і азёры. А вось што датычыцца лясоў — яны проста цудоўныя! У беларускіх лясах растуць розныя дрэвы — як дрэвы з ігліцай, так і з лісцем. Самая лепшая пара для таго, каб атрымліваць асалоду ад наведвання лесу — гэта, канешне, лета. Здорава паехаць у вёску, рана-рана, калі сонца толькі ўзбіраецца на неба, выйсці з хаты ды пайсці ў грыбы ці ў ягады. Ды і проста пагуляць па лесе, ловячы кожны птушыны спеў і прыродны гук — тое, чаго часам не хапае ў паўсядзённым жыцці вялікіх гарадоў.

ты просто тему не сказал(а) поэтому тема Беларусь, тут больше чем 5-6 предложений, выбери то что считаешь нужным, но я бы переписала все так как угробила на это сочинение целый вечер

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова