Сочинение на тему "Колеры бурштыну" (на белорусском

365282n 365282n    1   04.03.2020 19:39    41

Ответы
KarinaKotik11 KarinaKotik11  11.10.2020 18:59

Восень — адна з найпрыгажэйшых пор года. Яна, нібы чараўніца, перамяшала розныя фарбы і ўпрыгожыла траву, лес, лісце на дрэвах. Колькі разнастайных адценняў колераў! Трава засыпана дываном з лісця клёнаў, яблынь, дуба. Тут і чырвона-жоўтыя, аранжава-карычневыя, бурштынава-залацістыя адценні — толькі таленавіты мастак мог стварыць такую палітру.

Сваё захапленне прыродай восенню людзі шмат разоў выказвалі мовай мастацтва. Восені прысвяцілі свае творы музыканты, пісьменнікі, мастакі, бо прырода — самая старажытная і магутная крыніца цудоўнага. У п'есах П. І.Чайкоўскага «Верасень», «Кастрычнік», «Лістапад» можна адчуць непаўторнасць і прыгажось кожнага з месяцаў восені.

А якія прыгожыя малюнкі можна ўявіць, прачытаўшы вершы А. Грачанікава «Восень», У. Караткевіча «Лісце», А. Коршака «Кляновы ліст», П. Панчанкі «На Палессі восень...». З гэтых твораў перад намі паўстае жанчына-чарауніца, якая робіць розныя цуды: пускае павучкоў на павуцінцы, хавае кветкі, раскідвае каляровае лісце, кладзе лета ў стагі спаць.

Я таксама люблю восень, асабліва цёплую, сонечную, якую завуць «бабіным летам». Неба ў гэты час празрыстае, сіняе. А дрэвы такія прыгожыя, апранутыя ў святочнае адзенне. На рабінах гараць чырвоныя пацеркі. Вось як апісвае восемь.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова