Сочинение на тему каханне можа усё

Гуленко Гуленко    1   18.03.2020 09:53    3

Ответы
missliss05 missliss05  12.10.2020 00:48

Што такое каханне? Гэтае пытанне здаўна хвалюе людзей : пра каханне спяваюць песні, складаюць вершы, а цяпер нават праводзяць навуковыя даследаванні. Кажуць, без кахання жыццё нічога не варта. І ніхто не можа вызначыць, што гэта за пачуццё, якое захоплівае чалавека і робіць яго шчаслівым.

Каханне — гэта таямніца, якую немагчыма разгадаць. Каханне — гэта неабыякавасць. Калі ты адчуваеш цяпло, радасць, напоўненасць побач з кімсці, калі праводзіш з чалавекам час і ведаеш, што ні адна хвіліна ня страчана марна, калі хочацца быць побач зноў і зноў, а таксама хочаш чалавеку шчасце і хочаш дапамагчы яму — гэта і ёсць каханне. Таксама каханне — гэта падзяка і прыняцце іншага такім, які ён ёсць. Гэта такі стан душы, калі побач з кімсці ў цябе ёсць усё для шчасця, а ўвесь свет радуецца з табой.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова