Скласти памятку узаимаадносин дзятей и дарослых.

Karina1155 Karina1155    3   02.02.2021 09:49    17

Ответы
Shrhfhd Shrhfhd  02.02.2021 09:50

1. Рабочая мова – беларуская. ТОЛЬКІ. І для бацькоў. І бабуль. І па тэлефоне. Вы даеце прыклад не толькі свайму дзіцяці, але і ягоным сябрам. Гэтую гадзіну Вы ахвяруеце будучыні Беларусі. Будзе проста выдатна, калі ў гэтай плыні вы крыху пабудзеце і да заняткаў, і пасля. З дзіцём дамоўцеся зараней.

2. Кожны дарослы маніторыць сваё дзіця: дапамагае, падказвае, падтрымлівае, сочыць за паводзінамі.

3. Прыпазненні і раннія сыходы – ціха, без тлумачэнняў.

4. Пакінуць дзіця адно – толькі даручыўшы канкрэтнаму даросламу, якога дзіця ведае.

5. Важна падтрымліваць эмацыйны і моўны кантакт з дзіцём цягам усяго занятка – паўтараць выразна вершыкі, пляскаць-топаць і г.д. Калі заданне даецца дзіцяці – дапамагаць, перажываць і радавацца, хваліць і падтрымліваць.

6. Не крытыкаваць. Не дэманстратыўна выпраўляць, а спакойна казаць правільны варыянт.

7. Не перакладаць, а паказваць альбо тлумачыць значэнне слова праз іншыя словы.

8. Дапамагаць іншым курсантам і іх бацькам – ненавязліва і добразычліва.

9. Памятайце: тут усе такія, як вы. Толькі некаторыя пачалі крыху раней, а іншыя пачнуць крыху пазней. Не азірайцеся на іншых, параўноўвайце сябе – з сабой.

10. Прапаноўвайце свае ідэі, канструктыўная крытыка вітаецца. Але час для гэтага – пасля заняткаў.

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова