Складзице сказы с наступными словами. дыскрымінацыя – дыскрэдытацыя, канстытутыўны – канстытуцыйны, парламентарый – парламенцёр, служачы – службовы, судзейскі – судовы.

jora2003123 jora2003123    2   15.06.2019 00:20    7

Ответы
alenkaviktorov alenkaviktorov  12.07.2020 11:29
У выпадку дыскрымінацыі вы можаце звярнуцца за абаронай сваіх правоў у суд.
Дыскрэдытацыя рэпутацыі канкурэнта адносіцца да прыёмаў нядобрасумленнай канкурэнтнай барацьбы.
Канстытутыўныя палажэнні гэтага закона мала чым адрозніваюцца ад папярэдняга.
Дзяржава стаіць на абароне нашых канстытуцыйных правоў і свабодаў.
Парламентарыі гучна і эмацыйна абмяркоўвалі праект закона.
На перамовы паміж ваюючымі краінамі прыбылі іх парламенцёры.
Служачыя звычайна працуюць у офісе.
Службовая памылка можа прывесці да звальнення.
Судзейскае стаўленне шмат значыць для абвінавачанага.
Судовая памылка можа дорага каштаваць абвінавачанаму.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова