Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне Паняцце пра складаназалежны сказ 46. Прачытайце тэкст. Падкрэсліце даданыя часткі ў складаназалежных сказах. Дакажыце, што падкрэсленыя вамі сказы — складаназалежныя. Гэта быў старасвецкі лес. І былі ў ім такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў і ніхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзіну неба і адтуль рыхтаваўся пацікаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вец- ця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робіцца пад страхою ў хаце ча- лавека, чым прабіцца праз галіны адвечных гушчараў. І сумаваў тады круглы блішчасты месячык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькі да палавіны; на самым нізе заўсёды панаваў цянёк і прохладзь. Звяры і птушкі не мелі адвагі забірацца i ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры стра- хам і нікому не вядомымі дзеямі. i Праз гушчары, пад павеццю зялёных гoлeк, прабівалася бліскучая стужка халоднай вады і дзяліла пушчу на дзве часткі. Абодва берагі рэчкі былі густа заросшы старымі дрэвамі, яны прасціралі сваё галлё над рэчкаю і лучыліся i адны з другімі.

Абгрунтаванне:

mrtwesor mrtwesor    2   25.11.2021 08:12    7

Другие вопросы по теме Беларуская мова