Скажите тэкст выпадак на паляванне​

nastushka208 nastushka208    3   11.12.2019 12:14    9

Ответы
Emilsekas Emilsekas  11.09.2020 16:19

Если это пересказ 11 класса, то вот, есть правда лишние переносы, думаю сам всё уберёшь

Объяснение:

— Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман!

Ян Кулеш зразумеў, што гэты туман над ім назаўсёды. Ён

аслеп. Яму стала горача. Слых яго ўлавіў, як медсястра некага ўстрывожана клікала... А потым ён успомніў сонечны дзень.

Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Сын Павел усё ж прымусіў, угаварыў бацьку пайсці на паля-ванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны ад-вячорак, дастаў старую аднастволку, знайшоў чатыры патро-ны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы.

3 крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узві-ваецца ўгору з куп'я бакас. Стрэліць бацька не паспявае. Акрамя бакаса, болын ні на што ім не пашанцавала, і сын засмуча-ны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць.

I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Ку-леш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна птушка камячком падае ў траву.

Дзікі голуб, горлінка, нават не ўцякае ад іх, сядзіць, пры-паўшы на перабітае крыло, і круглае яго вока здзіўлена і балю-

ча глядзіць на людзей.

— Горлінка, — гаворыць Кулеш і адчувае, як прыкра само-му, што не стрымаўся, што страляў. Навошта ім гэтая прыго-жая лясная птушка. Галубы гэтыя любяць сядзець на вяршы-нях дрэў на ўсходзе і на захадзе сонца. Стройныя, быццам

вытачаныя, нерухомыя.

Кулеш нагінаецца, бярэ ў рукі птушку. Крыло само падае, але шрацінка папала ў цела пад ім, і таму крылом птушка не можа варухнуць. На зямлі яна прападзе.

— А мы забяром яе дадому! Хай жыве ў нас!

Павел па-дзіцячаму рады, што ў яго будзе жывая цацка, свой дзікі голуб.

Дадому ён бяжыць амаль подбегам перад бацькам, задаволены і шчаслівы, што ёсць здабыча.

Кулеш скіроўвае на агароды, каб зайсці на двор непрыкметна для людзей.

Маці Люба сварылася тады на яго з-за падстрэленага галубка.

— Дзіця магло пацешыцца. А ты, стары чалавек, узяў пад-стрэліў птушку. Куды ж цяпер яе?

Ян маўчаў, гаварыць не было чаго.

Пасяліўся дзікі голуб жыць на дварэ пад перавернутай скрыняй. Пакрысе голуб ажыў, пачаў кляваць зерне, піць ва-ду. I калі аднойчы Паўлік прыпадняў скрынку, ён выбег з-пад яе і ўзляцеў на яблыню.

Дальбог узляцеў! — зарадавалася старая Люба.

А як мы яго назад зловім? — Паўліку не хацелася разлучацца з птушкай.

— Назад ты яго не зловіш. Паляціць ён сваіх шукаць. Пара ім у чароды збірацца і адлятаць.

Але не адляцеў дзікі голуб, якому давялося пабыць пры ча-лавеку.

— Што ж ён сабе думае? Калі не адляціць, прападзе ж зі-мой, — бедавала старая Люба.

А Паўлік падсыпаў круп, і голуб прылятаў карміцца, зля-таў з даху на плот, з плота на зямлю і па-гаспадарску разгуль-ваў па двары...

Чамусьці гэты выпадак, гэты паход з сынам успомніўся Ку-ляшу зараз. Можа, і не было больш магчымасці пабыць вось так разам. Пахадзіць па траве на аселіцы, адпачываць пад лазо-вым кустом. Увесь час Кулеш быў на рабоце, МТС брала сваё, жыць даводзілася не дома. I Павел вырас сам па сабе, выву-чыўся, стаў вялікім чалавекам, цяпер зрэдку ў госці прыяз-джае. Цяпер у сына з бацькам няма часу. Але Куляшу хацела-ся, каб прыехаў сын. Гэтак жа, як і калісьці сыну пайсці з ім на паляванне. (501 слова)

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова