Дзеду было за семдзесят. Ён добра памятаў яшчэ першую, "царскую" вайну, з якой прывёз Георгіеўскі крыж, потым "гражданскую", якую ён прайшоў у сядле з галошам на адной назе і з лапцем на другой. У калектывізацыю кулакі спалілі яго новую хату і застрэлілі сабаку. Суседзі меркавалі, што сабаку наўрад ці збіраўся хто зводзіць, і загінуў ён праз свой язык. Гэта вайна зачапіла старога мацней: не вярнуўся з фронту сын, а жонку (добрую, рухавую Параску) расстралялі немцы дома. Нехта з "добрых" людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе.
Лёс старога вартаўніка Агея склаўся нялёгка: