Сачыненне-разважанне на тэму"ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара? " падрабязны эпіграф. 1) уступ 2) галоўная частка 3) заключэнне іце калі ласка

oleygoroz44xd oleygoroz44xd    1   31.08.2019 12:30    5

Ответы
gea99 gea99  06.10.2020 07:48
У нашы дні чытаць кнігі проста неабходна! Ні радыё, ні тэлебачанне, ні кампутар не можа замяніць чытання кніг!На жаль, зараз вельмі шмат маладых людзей аддаюць перавагу глядзець тэлевізар ці гуляць у розныя гульні на кампутары, лічачы прачытанне кніг пустым марнаваннем часу. А бо менавіта чытанне кніг утварае, пашырае кругагляд, робіць чалавека больш інфармаваным і эрудыяваным. З кнігі можна запазычыць гістарычныя факты, важныя падзеі, разнастайныя звесткі. Чытаючы кнігу, чалавек апускаецца ў атмасферу падзей, якую прапануе аўтар. Чытач суперажывае станоўчым героям, ацэньвае ўчынкі герояў, параўноўвае іх учынкі са са сваімі. Многія кнігі, прачытаныя адзін раз, запамінаюцца назаўжды, а шмат хто - становяцца любімымі, якія хочацца перачытваць зноў і зноў.Калі людзі чытаюць, яны думаюць, у іх развіваецца мысленне. Чытаючы кнігу, чалавек элементарна становіцца больш пісьменным. Не дапушчае пры пісьме арфаграфічных памылак, гаворка становіцца больш прыгожай, яркай, маляўнічай.Нават вельмі добры фільм не заменіць прачытаную кнігу. Фільм можа дапамагчы ўспрыняць кнігу больш эмацыйна, душэўна, але не замяніць яе.Любоў да чытання неабходна прывіваць з дзяцінства. Бацькі проста абавязаны выхаваць любоў да кнігі ў дзіцяці, карыстаючыся сапраўднай літаратурай класікаў і сучаснікаў.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова