Сачыненне на тэму як памяняць лампачку

tatybat tatybat    3   17.08.2019 21:00    1

Ответы
elizaveta1705fomina elizaveta1705fomina  05.10.2020 01:32
Памяняць самастойна лямпачку зусім не цяжка. Спачатку трэба ўключыць іншую лямпу, каб бачыць, што вы робіце. Потым трэба пераканацца, што выключальнік знаходзіцца ў выключаным стане. Калі лямпачка вісіць высока, спатрэбіцца ўстойлівы стул. Стаўшы на стул, трэба асцярожна зняць плафон люстры ці абажур. Затым выкруціць старую лямпачку. Перад гэтым не забудзьцеся пераканацца, што яна ўжо астыла. Калі лямпачка дрэнна выкручваецца, неабходна ухутаць яе ручніком. Гэта абароніць вас ад асколкаў у тым выпадку, калі лямпачка трэсне. Асцярожна выкруціўшы лямпачку, выкіньце яе і вазьміце новую. Укруціце яе на месца старой злева направа. Пстрыкніце выключальнікам, каб пераканацца, што лямпачка гарыць. Калі лямпачка не загараецца, такім жа чынам укруціце іншую. Увесь працэс зойме ў вас не больш за дзесяць хвілін.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова