с заданием: Ад словазлученняу́ и спалуяэнняу́ слоу́ утварыце и запишыце складаныя прыметники.Чым вызначаецца и як паказваецца их злитнае ци дэфиснае написанное?Абазначце гэта графична


с заданием: Ад словазлученняу́ и спалуяэнняу́ слоу́ утварыце и запишыце складаныя прыметники.Чым выз
с заданием: Ад словазлученняу́ и спалуяэнняу́ слоу́ утварыце и запишыце складаныя прыметники.Чым выз

ramzinakadenbaeva ramzinakadenbaeva    2   12.10.2020 04:35    15

Ответы
лучшая40 лучшая40  11.11.2020 04:35

Объяснение:

Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:

1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);

2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);

3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).

Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:

1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);

2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);

3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;

4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);

5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);

6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);

7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);

8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова