Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай (тэставыя заданні) І варыянт

1.Чужая мова можа перадавацца ў выглядзе: 1) слоў аўтара мовы; 3) ускоснай мовы; 4) дзеясловаў маўлення і думкі; 5) дзеясловаў, якія абазначаюць эмоцыі, пачуцці.

2.Адзначце сказы, у якіх мова разрываецца словамі аўтара: 1) – Мы да Насці, – сказаў адзін з маладых людзей. – Яе паклікаць сюды можна? 2) – Гарачы суп, – моршчыцца Міколка. 3) – А гэта думка добрая! – ажывіўся Мірон. – Гэтак і пачнём рабіць. 4) – Падумаеш, бараду адпусціў, – сказала маладзіца. – Барада нікому розуму не прыбавіла. 5) Толькі тата дзверы адчыніў, а Ігар яму насустрач: “Татка, татачка, я ўжо з вёскі прыехаў!”

3.Адзначце сказы з мовай, у якіх пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае наступнай схеме: “П?” – а. 1) Ну, дачка, ідзі сказала маці, калі да іх наблізілася медсястра; 2) Давайце на Чорнае мора паедзем прапанавала Ала; 3) Буйныя якія дзічкі сказаў Паўлюк, набіваючы рот; 4) Ты куды гэта ўчора ездзіў замест прывітання спытаў старшыня; 5) Як жа ехаць па вадзе мільганула ў мяне трывожная думка

4.Адзначце сказы з мовай, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку: 1) – Чакай, – сказаў Андрэй, – зараз будзе табе ўзнагарода. 2) А дзед ужо казаў далей: “Ты не прымай усяго блізка да сэрца”. 3) Ура, – дружна гаркнулі хлопцы. 4) – Адставіць, – махнуў рукою Лёнька, павярнуўся да нас, сурова сказаў: – Цяпер наш камандзір – Вася Радкевіч. 5) – А каму робяць аперацыю, – устрывожана запытаў я. – Не ведаеце?

5.Адзначце знак прыпынку, прапушчаны ў сказе з мовай: – Мы цяпер удвух з Васем даглядаць цябе будзем, – сказаў каню Лёнька – Ты прывыкай да нас, прывыкай... 1) двукроп’е; 2) коска; 3) кропка; 4) пытальнік; 5) клічнік.

6.Замяніце мову ўскоснай: Суседзі маёй маме гаварылі: “Віця твой, відаць, артыстам будзе...”

Адзначце сродак сувязі (злучнік ці злучальнае слова), выкарыстаны вамі ў даданай частцы: 1) што; 2) каб; 3) які; 4) ці; 5) калі.

Тэкст для заданняў 7-10

(1) Непрыкметна для самога сябе Валодзя ўвайшоў у ролю лётчыка, выставіў перад сабою рукі, загудзеў, быццам матор, і пабег вакол стала.

(2) Касьян адышоў убок, паправіў акуляры і зарагатаў:

- Можна падумаць, што ты ляціш ужо.

(3) – Яшчэ не лячу, але буду лятаць, – спыніўся Валодзя і ўпэўнена сказаў – Можа, нават і ў космас палячу.

7.Які знак прыпынку прапушчаны ў 3-м сказе?

8.Выпішыце з тэксту фразеалагізм, які мае значэнне “натуральна, праўдзіва пераўвасобіўся”:

9.Выпішыце з 2-га сказа словы, якія маюць у сваім складзе прыстаўку:

10.Выпішыце з 3-га сказа дзеяслоў, ужыты ў форме будучага складанага часу:

David3464 David3464    2   20.04.2020 15:48    160

Другие вопросы по теме Беларуская мова