С БЕЛ ЯЗОМ) Тэст.
1. Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі:
1) А ранак бы твар немаўляткі ружовы і чысты такі.
2) Хмары чорныя як смала засланілі сонца.
3) Спяваюць пад полазам гладкім нацятай струной бальшакі.
4) Бяроза апускае косы над маёй сцежкай і нібы дзяўчына дорыць
мне ўсмешку.
5) За акном у нераце галля месяц маладым ляшчом заб'ецца.
2. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знакі прыпынку:
1) Зіма нібы злавала на сваё спазненне.
2) Уздоўж палеткаў, абочын сцяжын пасталі быццам дзеці
з блакітнымі вачанятамі васількі.
3) Васька сядзеў як на іголках.
4) Сядзім у цяньку, пад разгалістымі вольхамi што густа пасталі на
берагах канала і ўтварылі над ім як бы зялёнае скляпенне.
5) На зямлі святлей не будзе чым у гэты добры час.
3. Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам як трэба паставіць коску:
1) Дзень выдаўся як на заказ.
2) Снег блішчыць як халодная сталь.
3) Сон як рукой зняло.
4) Дома быў хлопчык як хлопчык.
5) Вецер на полі гуляе, вые як звер.