Решить тестовую работу по бел яз за 7 класс
Тэставая работа па тэме «Злучнік»
(1 варыянт)
1. Адзначце варыянты, у якіх ёсць злучнікі:
а) таму што, так як;
б) як толькі, для каго каб;
в) у залежнасці ад.
2. Адзначце варыянты парных злучнікаў:
а) ці то – ці то, або – або, не то – не то;
б) не толькі – але, а раз – то, хоць - але;
в) толькі - як, не то што – але.
3. Адзначце сказы, у якіх злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа:
а) Случчына багата і хлебам, і садамі, і песнямі, і працавітымі людзьмі.
б) Хвалі ўдаль плывуць, і шапочуць клёны, і ветры гудуць.
в) Пра Венеру здаўна пісалі паэты і вучоныя, астраномы і фантасты.
4. Адзначце сказы са злучальнымі злучнікамі:
а) Хоць вецер сціх, але сонца ўсё роўна не хацела выглядваць з-за хмар.
б) Вецер сціх, але сонца не прабівалася праз нізкія шэрыя хмары.
в) Хоць узняўся вецер, дзеці не разыходзіліся.
5. Адзначце сказы з падпарадкавальнымі злучнікамі:
а) Калі ўсе сабраліся і пазаймалі месцы, прыйшоў настаўнік.
б) Ад цяжкага сну ачуняла зямля, і свежым паветрам дыхнула ралля.
в) Снег закрыў рэчку так, што і берагоў не відаць.
6. Адзначце, у якіх сказах (за)тое пішацца разам:
а) Люблю мой край за(тое), што ў ім часы другія, што згінула былое.
б) Удзень свяціла сонца і нават было горача, (за)тое ноччу дацінаў холад.
в) Усе стаміліся, (за)тое атрымалі задавальненне.
7. Адзначце варыянты, у складзе якіх ёсць “лішні” па значэнні злучнік.
а) ці, ці-ці, або-або, але, то-то;
б) а, аднак, затое, хоць – але, але;
в) альбо - альбо, не толькі – а, то – то.
8. Адзначце сказы, у якіх злучнікі паказваюць на час, мэту і ўмову таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы:
а) Мой любы край, не дакарай, што славіць зноў бяруся.
б) Калі закончыцца навучальны год, з’езджу я ў Слуцк.
в) Я часта спяваю песні, каб запоўніць спусцелую душу.
9. Адзначце радкі, у складзе якіх пералічаны састаўныя злучнікі:
а) пакуль, каб, бо, ці, але, ды, а, і;
б) так што, як толькі, для таго каб;
в) у адказ на, у сувязі з, на шляху да.
10 Складзіце сказы з наступнымі злучнікамі: калі – то; ці то – ці то.