Расстаўце знакі прыпынку. Словы аўтара выдзелены курсівам. 1) Ну дачушка бацька кажа у шчаслівы пуць! 2) Вясна ідзе думае Міканор (П, п)ара рыхтавацца да сяўбы. 3) Што самае галоўнае было ў маім жыцці пытаецца сам у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ (Л, л)юбоў да дзяцей. 4) Ад правадніцы строгай чую стаіць наш поезд сем хвілін.
Расстаўце знакі прыпынку пры мове. 1) Калі аддзяляецца рой растлумачыў пчаляр (П, п)чолы бяруць з сабой у хабатках мёду на трое сутак. Таму яны ў гэты час і не жаляць. 2) Мусіць, туман сёння невядома чаму падумаў Андрэй. 3) Не чапай ты лепш медыцыны заступіўся фельчар за сваю прафесію (Б, б)о нічога ты ў ёй не разумееш.
Выпраўце памылкі ў сказах з мовай. 1) “Няўжо мы спалохалі бусла? – Спытаў Макар і, агледзеўшыся на лугавіну, тут жа ўсклікнуў. – Глядзі вунь туды, глядзі, Пятрусь!” 2) “Няўжо я не здолею – пытаецца сам у сябе Алег і сам жа сабе адказвае, – Не, не змагу”. 3) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, – гаварыў гэты яе знак: – Пераступі старому”