Расстаўце знакі прыпынку пры мове. Словы аўтара выдзелены курсівам.
1) “Вось дачытаю старонку і сяду за ўрокі”, - угаворвае сам сябе Максім.
2) “Бабуля, а дзе хаваецца ўлетку мароз?” - спытала ўнучка.
3) Дзеці прапанавалі бабульцы:” Давайце мы вам дапаможам паднесці сумкі”.
4) “Брава, дзед”, - пахвалілі Талаша вайскоўцы.
5) Маці шчасліва пляснула рукамі:” Якая ж ты прыгожая стала, Аленка!”
6) “Няўжо мы спалохалі бусла?” - спытаў Міканор.
7) “Дзякую вам, цётачка”, - расчулена сказала Ева.
8) “Ну, а як тваё прозвішча? - гаворыць настаўнік Даніку. - Падыдзі да стала і скажы нам усім”.
9) “Будзе дожджык - шэпча жыта.- Дым пайшоў наніз”.
10) Ціха шэпчуць за парканам дзеці: “Вунь новая настаўніца ідзе”.