Расскажите кратко образ княза вячки из «меч княза вячки»

oksankavdovina oksankavdovina    2   30.05.2023 01:25    10

Ответы
daramir02 daramir02  30.05.2023 01:26

Князь Вячка паўстае перад намі мужным абаронцам сваёй зямлі, непрымірымым ворагам крыжакаў. Яго любіць народ, і сам князь ганарыцца тым, што належыць да моцнага духам, унікальнага народу.

Князь Вячка – галоўны герой аповесці, яму супрацьпастаўляецца князь Уладзімір, які думае толькі пра тое, як захаваць уладу, але не пра тое, каб выратаваць землі ад нападу. Для князя Вячкі, наадварот, галоўнае – гэта незалежнасць і воля.

Вячка паказваецца таксама добрым бацькам, якога жыццё заставіла прымаць цяжкае рашэнне, калі ягоная дачка трапіла ў палон. Мы бачым бацьку, якога разрываюць душэўныя пакуты, і князя, які адчувае адказнасць за сваю краіну.

Князь Вячка паўстае вельмі цэласным станоўчым героем, сумленным, смелым, самаахвярным. Ён здольны дастойна вырашаць палітычныя пытанні, выдатна вядзе вайсковую справу. І нават калі ён сам трапляе ў палон, то бліскуча разлічвае і выконвае план свайго вызваленне. Князю адпавядае і ягоная дружына – таксама таленавітыя і смелыя ваякі.

Нават калі князь Вячка загінуў, аўтар здолеў паказаць нам, што смерць князя не азначае скоранасць. Яго нязломны дух працягвае жыць у народзе. Гэта сімвалізуе ягоны меч, меч князя Вячкі, што выносіць Якаў Палачанін, паплечнік і верны сябра князя. 

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова