Пытанні і заданні да твора
1. Знайдзіце ў творы выразныя і змястоўныя штрыхі, падрабязнасці
дэталі) у паказе паводзін і характарыстыцы дзейных асоб (Даніка,
пана Цабы, пані Марі, панны Рузі і інш.).
2. Як вы лічыце, чаму пісьменнік назваў аповесць «Сірочы хлеб»?
Падумайце, прамы ці пераносны сэнс маюць гэтыя словы.
3. Сфармулюйце мастацкую ідэю твора.
4. Чым, на вашу думку, абумоўлена ўжыванне пісьменнікам вялікай
колькасці польскіх слоў і выразаў (паланізмаў)?
5. Разгадайце крыжаванку па ўрыўку з аповесці Я. Брыля «Сірочы
хлеб».
6. Выберыце з твора ўрывак для выразнага чытання або для ін-
сцэніроўкі, сцэнічнага прадстаўлення.
7. Праверце свае веды па творы (тэст па ўрыўку «Урокі пані Мар'і»).
8. Янка Брыль карыстаецца розным прыёмамі раскрыцця
зместу, характарыстыкі персанажаў. Вызначце гэтыя прыёмы, звярнуўшыся да артыкула «Пра аповед, апісанне, дыялог».
131