Пра свайго любимага спевака ци акцера

blackcat18 blackcat18    2   02.07.2019 15:50    1

Ответы
mihailova1999 mihailova1999  02.10.2020 18:33

Мой любімы спявак — гэта Эмінем. На самай справе гэта яго псеўданім. Завуць Эмінема Маршал Брус Мэтэрс III. Ён вядомы амерыканскі рэпер, уладальнік прэмій «Грэмі» і «Оскар». Эмінем нарадзіўся 17 кастрычніка 1972 года ў горадзе Дэтройце, штат Мічыган. Як артыста Эмінема адкрыў вядомы выканаўца і прадзюсар Dr. Dre (Доктар Дрэ). Яго альбомы разышліся па ўсім свеце тыражом звыш за семдзесят мільёнаў — дзякуючы гэтаму Эмінем стаў адным з найбольш прадаваных музыкантаў пачатку двухтысячных гадоў і адным з самых лепшых рэпераў за ўсе часы. У 2002 годзе ён зняўся ў паўаўтабіяграфічным фільме «8 міля». Эмінем вядомы супрацоўніцтвам і запісам дуэтаў з іншымі папулярнымі музыкамі — такімі як 50 Cent, Дайда і інш.). У 2010 годзе ён і спявачка Рыяна запісалі хіт Love the Way You Lie, які таксама патрапіў у чарты і стаў адной з самых знакамітых песень дзесяцігоддзя. Я вельмі люблю слухаць запісы Эмінема і лічу яго адным з самых таленавітых сучасных выканаўцаў.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова