І. Пастаўце словы ў адпаведную форму Гаварыць па (тэлефон, селектар, мабільнік).
Выступаць на (мітынг, сход, семінар, сімпозіум).
Холадна на (двор, перон, веранда, дах).
Хадзіць (ісці) па (вуліца, праспект, бульвар, тратуар, дарога, сцежка, пясок, снег, калідор, шаша, асфальт, брук, бетонка, лес, поле).
Ехаць (рухацца) на (машына, аўтамабіль, аўтобус, матацыкл, ровар, трамвай, электрычка, цягнік, карабель, лодка, яхта, маторка, кацер, пірога, конь, слон, вярблюд, “Казёл”, джып, танк, трактар, маршрутка, бранявік).
Адпачываць на (канапа, возера, ганак, мора, ўзлесак, рака, Нёман, Днепр, Волга, Енісей, Каўказ, Кіпр, Амазонка).
Жыць у (Віцебск, Брэст, Гомель, Мазыр, Вільня, Вілейка, Слуцк, Лепель, Рыга, Варшава, Прага, Парыж, Марсель, Амстэрдам, Ліверпуль, Манчэсцер, Лейпцыг, Цюрых, Гвадалахара, Каір, Афрыка, Амерыка).
Гаварыць пры (кім?) (Аркадзь, Андрэй, Пётр, Генрых, Глеб, Яўген, Захар, Сяргей, Генадзь, Алег, Рыгор, Анатоль, Вячаслаў, Дзяніс, Арыстарх, Віталь, Цімох, Сідар, Людвіг, Марк, Аляксей, Патрык, Соф’я, Зінаіда, Тамара, Яўгенія, Анжаліка, Дар’я, Альбіна, Інга, Эльвіра, Вікторыя, Ядвіга, Вераніка, Талашыха).