Пастаўце,
дзе
трэба,
знакі
прыпынку.
Падкрэсліце
адасобленыя акалічнасці. 1 Накінуўшы на плечы кажушок Таццяна ў непакоі выйшла на
двор (Я.Колас). 2 Поезд плаўна скрануўся з месца і набіраючы
хуткасць паляцеў насустрач зорам (Я.Васілёнак). 3 Дзяўчынка
заспяшалася хутчэй зняла вядро з вочапа і разліваючы на пясок
ваду падалася к хаце(І. Мележ). 4.Ён выслухаў маўкліва і не
падымаючы галавы (І.Мележ). 5 Дзякуючы цёплым майскім
дажджам трава на лузе вырасла ў пояс (І. Шамякін). 6.Іван
Васільевіч ішоў не спяшаючыся (І. Шамякін). 7 А Косцік
пастаяўшы іпадумаўшы ўсё ж паверыў Юрку (Б. Сачанка). 8
Нягледзячы на ранні час тут пульсавала жыццё (І. Мележ). 9 Звінеў
то апускаючыся то падымаючыся ўгору жаваранак (Б. Сачанка). 10
Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук (М.Хведаровіч).