Падкрэсліце ў запісаным тэксце словы з арфаграмамі

Росквіт творчасці Ціхановіча прыйшоўся на пасляваенныя гады. Ім намаляваны дзясяткі карцін і партрэтаў, акварэляў і графічных аркушаў, манументальныя жывапісныя творы і кніжныя ілюстрацыі. А карціна “Партызаны ў разведцы” (1948) увайшла ў залаты фонд нацыянальнага жывапісу.
Чвэрць стагоддзя таму Яўген Ціхановіч упершыню выканаў экслібрыс. З таго часу ў гэтай галіне малой графікі ён стаў адным з выдатных майстроў у краіне. Не памылюся, калі скажу, што з імем Яўгена Мікалаевіча звязаны росквіт гэтага мастацтва на Беларусі. Ягоныя кніжныя знакі ведаюць далёка за межамі краіны. Ён паказаў іх у Польшчы, Чэхаславакіі, Югаславіі, Японіі, Партугаліі, Бельгіі, Аўстрыі, Англіі і Германіі. Напэўна, мае рацыю Ціхановіч, калі сцвярджае, што “экслібрыс – вельмі дзейснае, інтэрнацыянальнае і дэмакратычнае мастацтва”.
Ягоная калекцыя са 134 кніжных знакаў экспанавалася ў 1972 г. на персанальнай выставе ў венгерскім горадзе Дунайварашы. Мастак падараваў яе гэтаму прамысловаму маладому гораду, і яна знаходзіцца там у карціннай галерэі.
У сваіх экслібрысах Яўген Мікалаевіч шырока выкарыстоўвае матывы
беларускага фальклору і нацыянальнага арнаменту, партрэтныя выявы і цэлыя кампазіцыі. Беларускія матывы часцей за ўсё сустракаюцца ў экслібрысах для дзеячаў нацыянальнай культуры, асабліва для пісьменнікаў. Мастака вылучае сярод іншых уменне востра бачыць і адлюстроўваць вобраз чалавека ў партрэтным экслібрысе, дасягаючы высокай віртуознасці ў перадачы партрэтнай характарыстыкі

vampirka2 vampirka2    2   30.04.2020 11:07    2

Другие вопросы по теме Беларуская мова