Падкрэсліце адасобленыя і неадасобленыя дапасаваныя азначэнні і члены сказа, да якіх яны адносяцца. Пастаўце,
дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Нізкае неба засланае шэраю смугою кожную хвіліну
гатова было пырснуць халодным дажджом
2. Стомленыя знясіленыя ад бяссоння і трывогі людзі адразу
валіліся на зямлю і засыналі . 3. Скрозь галіны
лесу свеціцца шэрае агорнутае воблакамі неба .
4. Стаяла цішыня поўная мудрай велічы і спакою . 5. Адзінокія дрэвы ў палях нерухомыя і бязгуч-
ныя не ківалі ні адной сваёй галінкай .
6. Я спыніўся аслеплены сонцам толькі на ўзлеску, перад
полем . 7. Пафарбаваныя марозам абмытыя
дажджом заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном . 8. Глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены ма-
ланкаю дубовы сук. 9. Ціхая мяккая плыве жнівеньская ноч над зямлёю асветленай ззяннем Млечнага Шляху.10. А на зямлю клаліся цені густыя і чорныя.