Нужны изображения по данному стихотворению. матчына душа владимир короткевич ноч прыйшла да зямлі на спатканне, захад скончыў агнём палаць, і дубы ў малочным тумане веліканамі ціха стаяць. бач, агеньчыкі вёскі далёкай, бач, на ростані ўзняўся курган. явар сумны і адзінокі пахіліў задумёны стан. кветка тут уначы расцвітае, водар мяккі пялёсткі і яе па роднаму краю "кветкай матчынай" людзі завуць. я крануў яе ціха рукою - і пялёсткі спеў завялі, і паўсталі вакол чарадою ўсе паданні роднай зямлі. вось карона ў рацэ заблішчэла, хтось плыве, як туман, на вадзе, па дарозе, ад месяца белай, цар змяіны кудысьці паўзе. цені ў лесе бягуць. цямнее. і ў чароўнай лясной гушчыні праімчаўся кудысь, як завея, ян прыгожы на белым кані. нехта зблытаў на росных палянках сцежкі ўсе ў недасяжны край. як далёка, далёка каханка! сто гадоў шукай ды шукай. недзе лье яна чыстыя слёзы, спавівае ўвесь замак сон, і буран на сухой бярозе сцеражэ яе ля акон. над зямлёю зарніцы мільгаюць, і здаецца, што гэта не гром, а нячыстую раць пабівае, пакаціла цудоўным мячом. і не вецер раве-нарастае і ламае галлё на дубах, а асілкі дубы змятаюць, каб да сонца расчысціць шлях. і пялёсткі гучаць трывожна, бо мінуўся спеў забыцця. казкі новыя, казкі грозныя, небывалыя казкі жыцця. ўспамінаю косы, і вілы, і над замкамі жаркі агонь, безымянныя ў лесе магілы, і няволі цяжкі палон, волі нашай крывавыя роды, катаванні і здзек варагоў, барацьбу і пакуты народа, неўміручую душу яго, і паўстанні, паўстанні бясконцыя, і замучаных кроў на раллі, і, нарэшце, шчасце і сонца, што сышло на нашы палі. вы, што маці душу забылі, без яе і пражыць, што вы варты без гэтай магілы, без каліны на роднай мяжы? без дубоў, што ў тумане млеюць, без расы на роднай траве? павяртайцеся! вецер мацнее! маці кліча, кветка заве! для яе я павінен, я мушу неўміручыя гукі схапіць, ўзяць у рукі "матчыну душу" і на вершы яе пераліць. запісаць старыя паданні, усё, што думаў і што жадаў, і легенды, што на кургане сумны явар мне праспяваў. цяжкі крыж, але вельмі пачэсны, пераліць на свае аркушы казку мудрую, простую песню, кветку матчынай чыстай душы.