НУЖНО НАЙТИ ЗАЙМЕНИКИ И УКАЗАТЬ ИХ РАЗРЯДЫ Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток,
Дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы,
Дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток
І адчуеш сябе маладым, і шчаслівым, і дужым.
Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном,
Што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя,
Каб сыны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом,
Каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.
Ёсць у кожнага ганак, там стужкі зляжалых дарот
Улягліся пад каменем, што некалі трушчыў зярняты.
І калі ты аслаб, і калі ты стаміўся, ЗНЯМог,
Ты вяртайся на гэты, парог,
Тут для рук сваіх знойдзеш спачын і занятак.