Найти текст по бел. мове ,,апеньки-верхалазы"( )

Tw1mHero Tw1mHero    1   05.07.2019 17:00    37

Ответы
umeson umeson  29.07.2020 06:18
 

Каля бярэзніку, выгінаючыся і падстаўляючы сонцу спіну, цякла невялікая рачулка. З кошыкам у руках асцярожна прабіраюся па кладцы праз рэчачку. Кожны год на зыходзе лета ў бярэзніку расло шмат апенькаў. Вырашыў я наведацца і сёлета.

Паставіўшы на зямлю кошык, прайшоў сюды - туды. Добра прыгледзеўся і ўбачыў на самай сцяжынцы два маладыя падасінавікі. Пастаяў каля іх, палюбаваўся, пакуль асмеліўся прыгажуноў ножыкам зрэзаць. Непадалёк ад падасінавікаў знайшоў пяць падбярозавікаў. Паклаў іх у кошык і, прыглядаючыся, іду далей.

Нарэшце ўбачыў бярозу- сухастоіну. На ёй ніводнага лісціка, толькі голле ва ўсе бакі тырчыць. Чаго ж ёй, беднай, жыць не хацелася? Падыходжу да самай бярозкі і дзіўлюся: усё дрэва ад зямлі і да самай макаўкі ўсыпана апенькамі. Каб дастаць самыя верхнія, трэба якую драбіну майстраваць.

На гэтай бярозе - сухастоіне нарэзаў апенек цэлы кошык. Але многа яшчэ засталося ўверсе. Хай вавёркам на зіму будуць.

 
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова