Найти диктант по бел мове,называется "частка прыроды".первое предложение чалавек-частка дальше про какие-то мосты в италии .!

sofiamazanova sofiamazanova    2   28.06.2019 18:50    7

Ответы
maxtigr24 maxtigr24  02.10.2020 14:25
Этот?
Частка прыроды
Чалавек - частка прыроды, яе дзіця, і ва ўсёй сваёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе.Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў: цыркі, стадыёны, тэатры, купалы якіх зроблены ў выглядзе пялёсткаў. У Італіі ёсць мост даўжынёй больш за кіламетр, і трымаецца ён усяго на дзвюх апорах. Такую трываласць яму забяспечыла форма: мост нагадвае сабой згорнуты ў трубачку лісток пшаніцы або жыта. Італьянскі інжынер Бруна Гірэлі пабудаваў дом, які, як сланечнік, увесь час паварочвае свой фасад у бок сонца.Архітэктура нашага часу перастала разглядаць гарады як проціпастаўленне прыродзе. Несумненна адно: зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы і гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды. (150 слоў)Паводле У. Сверкунова
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова