Напишите сочинение на языке. про крыничку,используя как можно больше прыслоуяу.

voldemarsoybzwx voldemarsoybzwx    2   18.06.2019 16:50    22

Ответы
dcveergh dcveergh  02.10.2020 04:48
Прыслоўі выдзеленыя:

Крынічка хутка бяжыць па каменьчыках, звонка звініць струменьчыкамі, ярка пераліваецца на сонцы. Вакол крынічкі на ўсю моц кіпіць жыццё. Матылі радасна пырхаюць над смарагдавай травой. Гучна цвыркаюць конікі. Пералівіста спяваюць птушкі ў паднябессі. Свежасць крынічкі няспынна вабіць іх усіх да сябе.
Навокал шмат зеляніны. Надзіва густы лес расце зусім блізка. У ім жывуць дзікія звяры, якія часта ходзяць да крынічкі на вадапой.
Вада крынічкі то на сонцы ясна ззяе, то ў цяньку баязліва хаваецца, калі хмары раптам неба зацягваюць. Але ўпарта бяжыць і бяжыць наперад, заўсёды дорыць навакольнаму свету радасць і жыццё.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова