Напишите сочинение на тему "аписание уласнага пакоя" нужно на языке

Ошлиарлт Ошлиарлт    2   12.06.2019 13:00    1

Ответы
sverhrazum123 sverhrazum123  09.07.2020 23:55
Мой пакой невялікі, але вельмі ўтульны. Тут ёсць усе неабходнае для жыцця. Сцены ў маім пакоі жоўтага колеру, столь - белага, падлога - карычневага. На падлозе, каб па ёй цяплей было хадзіць, ляжыць дыван.  Ён таксама карычневы. На сценах над ложкам і пісьмовым сталом вісяць плакаты маіх любімых гурткоў і спевакоў. Насупраць дзвярэй знаходзіцца акно. Яно займае палову сцяны. На ім вісяць чырвоныя шторы. На падаконніку стаяць кветкі. У асноўным гэта кактусы. Я вельмі люблю гэтую расліну. Каля акна стаіць ложак, на якім я сплю ўначы і зрэдку адпачываю днём. Каля яго стаіць камода, дзе я складаю свае рэчы: кнігі, сшыткі, пісьмовыя прылады. У камодзе таксама стаіць прас, бо я прасую сваё адзенне самастойна. Справа ад дзвярэй стаіць шафа з маім адзеннем. Яна вялікая, але ў мяне і адзення шмат. Злева ад дзвярэй знаходзіцца пісьмовы стол. За ім я чытаю і раблю хатнія заданні. Таксама ў мяне ёсць камп'ютарны стол. Зразумела, на ім стаіць мой камп'ютар. Але за гэтым сталом я правожу значна менш часу, чым за пісьмовым.
Я сам прыбіраю свой пакой. Мне падабаецца рабіць яго ўтульным. І сам пакой мне таксама вельмі падабаецца.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова