З лесу выйшаў зубр. Гэта быў самы сапраўдны волат. У карку яго вышыня была амаль два метры. Было відаць, што ён вельмі стары. У яго карычневай густой поўсці віднеўся сівы падшэрстак. Яго магутныя ногі былі падобныя да слупоў. Морда зубра была вялікай, як і яго цела. Позірк быў люты. Позіркам ён быў падобны не да старое хворае жывёлы, а да ўгневанага маладога самца. Адзін рог зубра быў зламаны. Цікава, у бойцы цi аб дрэва? Зубр трохі пастаяў каля краю лесу, потым паматляў барадою, павярнуўся і пайшоў назад у гушчар, махнуўшы на развітанне хвастом. Сустрэча з гэтым лясным волатам нам запомніцца надоўга.
Морда зубра была вялікай, як і яго цела. Позірк быў люты. Позіркам ён быў падобны не да старое хворае жывёлы, а да ўгневанага маладога самца. Адзін рог зубра быў зламаны. Цікава, у бойцы цi аб дрэва?
Зубр трохі пастаяў каля краю лесу, потым паматляў барадою, павярнуўся і пайшоў назад у гушчар, махнуўшы на развітанне хвастом. Сустрэча з гэтым лясным волатам нам запомніцца надоўга.