Написать про свою собаку или кота на белоруском языке

Ros15011 Ros15011    1   01.09.2019 05:40    1

Ответы
Пианино555 Пианино555  06.10.2020 09:08
Я заўсёды марыў пра сабаку. Але бацькі не хацелі мне яго купляць. Яны лічылі, што я недастаткова адказны. Яны думалі, што я не змагу сам за ім даглядаць, і ім давядзецца гуляць з ім рана раніцай і позна ўвечары ў любое надвор'е. Яны, вядома, мяне недаацэньвалі, але іх можна зразумець.
І вось у мінулым годзе за добрую вучобу мне нарэшце набылі сабаку. Яго парода - нямецкая аўчарка. Ён вельмі падобны на сабаку з фільма "Камісар Рэкс". Таму назваў я яго Рэксам. Ён такі ж разумны. Я з першага дня пачаў з ім займацца, дрэсіраваў яго. Зараз мой Рэкс ўжо ўмее падаваць лапу і голас. Я збіраюся яшчэ навучыць яго камандам "памры!" і "месца!". Каманды "фу!" і "апорт!" ён ужо ведае.
Рэкс вялікі. Ён ростам мне амаль па пояс. Ён добра сілкуецца, таму ў яго гладкая і шаўкавістая шэрсць. Мы сочым за яго рацыёнам. У Рэкса заўсёды збалансаванае харчаванне з вялікай колькасцю вітамінаў.
У Рэкса вялікія вострыя зубы. Ён з такой лёгкасцю распраўляецца з косткамі, што становіцца трошкі страшнавата. Але ён на самай справе настолькі добры пёс, што сябруе з усімі суседскімі катамі.
Хоць я ведаю, што Рэкс ніколі нікога не пакрыўдзіць, я ніколі не выводжу яго гуляць без ланцужка і намысніка, таму што ён вялікі і можа напалохаць людзей, асабліва дзяцей.
Я люблю свайго сабаку. Мне вельмі весела праводзіць з ім час. Ён мой лепшы сябар.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова