Написаць верш на тэму зима або першы снег ужываючы рыфмаваныя словы: бег наваколле старанна мар дни снег абшар голле цишыни

sarranuryeva sarranuryeva    3   21.08.2019 20:30    7

Ответы
astahovanadezh astahovanadezh  14.08.2020 18:19
Спыніўся нібы часу бег.
І толькі вецер дзьме старанна,
Бярэдзіць лечаныя раны,
Ганяе неспакойны снег. 

Наўкол бялюсенькі абшар. 
І да зямлі хіліцца голле. 
Упала ў спячку наваколле, 
Забыўшыся вясновых мар. 

Аднолькава праходзяць дні. 
Сціскае сэрца нешта скруха. 
І прыслухоўваецца вуха 
Да незвычайнай цішыні.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова