Кто может, , нужно апішыце (на выбар) : а) сучасную буларускую вясковую хату б) свой пакой (кватэру) в) тыповую сучасную гарадскую хату

Безликая009 Безликая009    2   25.05.2019 04:40    7

Ответы
ynal2001 ynal2001  21.06.2020 04:45

Я жыву з бацькамі ў вялікiм новым доме на сёмым паверсе. Пераехалі мы сюды нядаўна , але ўжо прывыклі да новага памяшкання: яно лепш за ранейшае. Калі ўваходзіш у кватэру, адразу апынаешся ў вялікiм і прасторным пярэднім пакоі. Каля адной сцяны вешалка і шафа, каля другой — трумо. Побач дзверы ў кухню, а з іншага боку, справа, уваход у наш пакой і спальню бацькоў. Дзіцячы пакой у нас прасторны і светлы, з яго можна выйсці ў лоджыю. У гэтым пакоі гаспадарым мы з братам. Тут стаяць два ложкі — мой і Рамана. Левы кут займаюць шафа для нашых цацак і шафа для вопраткі. У нас добрая бібліятэка , дзе сабраны самыя цікавыя кніжкі. Каля сцяны справа стаяць пісьмовы стол з кніжнымі паліцамі і тумба для магнітафона і тэлевізара. За пісьмовым сталом я раблю ўрокі, малюю. Сумленна кажучы, ён не заўсёды выглядае ахайна, таму мама часам незадаволена мною. На кніжных паліцах стаяць падручнiкi і кніжкі з серыі «Дзіцячая энцыклапедыя», якія я час ад часу люблю перагортваць. Сярод кніг ёсць трохі вольнага месца, там у мяне ляжаць прыгожыя каменьчыкі, знойдзеныя ў гарах, горная асака, лісце розных раслін з батанічнага саду. Кожную раніцу, адкрываючы вочы, я бачу гэтую прыгажосць, якая нагадвае , ҹто лета неўзабаве вернецца і мы ўсёй сям’ёй зноў паедзем да ласкавага мора. Яшчэ ў нашым пакоі шмат цацак, якія я падарыла Раману, але ён ніяк не прывыкне да таго, ҹто іх трэба прыбіраць. Цяпер вы ўяўляеце, як выглядае мая кватэра. Прыходзьце да нас у госці і ўбачыце, як у нас чыста і ўтульна.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова