Хмары Няма нічога больш зменлівага, чым вецер. То ён пяшчотна-ласкавы, то суровы, то гуллівы. І гэты настрой адчуваюць хмары. Прыгледзьцеся. Заўважылі, якія яны ў ясны дзень? Беленькія. Чыстыя. Мяккія. Быццам пуховыя. Паўзуць марудна, як чарапахі. А куды ім спяшацца? Можна і прыпыніцца, калі вецер задрэмле.
Калі ж прагоніць вецер навальніцу – яе гнеў перадаецца хмарам. Яны злуюць немаведама на каго і на што, сцябаюць неба бліскавіцамі. А выгляд які ў іх – страхоцце! Пашкуматаныя. Уздыбленыя. Раз’юшаныя.
Іншы раз хмары выглядаюць так, быццам яны ў бруднай лужыне купаліся – цяжкія, мурзатыя, набрынялыя.
Сделать синтаксический разбор " Яны злуюць немаведама на каго і на што, сцябаюць неба бліскавіцамі. "" и обозначить часціны мовы
И найти все дзеепрыметнікі в тексте