Характеристики героев поэмы янки купалы "могила льва" можно одного героя

Hhh2341 Hhh2341    2   19.05.2019 23:50    34

Ответы
pixxxiv pixxxiv  01.10.2020 00:11

У паэме Янкі Купалы “Магіла льва” галоўным героем з’яўляецца Машэка – малады асілак, закаханы ў дзяўчыну Натальку. Машэка меў дзівосную моц з малых гадоў, як піша Купала “дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых – не маглі”. Сваю сілу ён накіроўваў у працу, быў лагодным і ціхім. Але яго змяніла няшчаснае каханне. Наталька выбрала замест яго багатага пана. Машэка ўцек у лясны гушчар і ад помсты стаў забіваць людзей.  

Новага Машэку, звар’яцелага ад крыўды, аўтар называе “разбойнікам, страшным на ўвесь мір”. Цікава, што звычайна ў беларускай літаратуры асілкі, што жылі ў мястэчках, выступалі ў абарону простых людзей ад паноў або няшчасцяў. Вобраз Машэкі ў “Магіле льва” наадварот, адмоўны. Ён аслеплены асабістым болем і з рамантычнага волата пераўтвараецца ў злодзея. Ён аднолькава помсціць усім, ненавідзіць і простых людзей, і пана. У гэтым страшным вобразе Машэкі Янка Купала ўвасабляе тое, да чаго можа прывесці балючая крыўда, як асобы, так і ўсяго народу. Мы бачым тут папярэджанне, заклён ад аўтара паэмы.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова