Дописать рассказ.
З самага ранняг гучыць у Віцькі ў вушах аднастайная песенька ластавак.
Птушкі зляпілі сабе гняздзечка пад страхою той прыгрэбкі, дзе Віцька сёння начаваў. Яны шчабяталі раз-пораз. Пачулася Віцьку, што нібы гэта бабка гамоніць так, што аж нельга нічога разабраць.
Ад гэтага Віцька і прачнуўся. Над страхою шапацела асіна. Яна заўсёды нешта шэпча. Іншы раз, здаецца, і ветру няма, а яе лісце ўсё дрыжыць і дрыжыць.