Дапамажыце з выкананнем тэста.
3.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа: 1) Магутны Божа! Ўладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменне свае хвалы; 2) То ўваскрэсне, то запаліцца, то згасне, то заімжыць... Гляджу цяпер назад і бачу ясна – не ўмеў я жыць; 3) Чалавеку патрэбна не слава, а людская ўвага і ласка, і сардэчнае шчырае слова, і вясёлая добрая казка; 4) У калідоры светла, цёпла, – тут прыпынак закаханых, размаўляе з мілай хлопец і з павагай, і з пашанай; 5) А яна: то ўсміхнецца, то схмурнее на хвілінку, то навокал азірнецца, сціснуўшы ў руках хусцінку.
4.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць часткі складаных сказаў: 1) Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, але шпакі ўжо шчабечуць, звіняць да змроку капяжы, і кроплі падаюць на плечы; 2) Ідзе вясна, а не адліга, з вятрамі, з ліўнямі, цяплом: і крыгі крышацца аб крыгі, а хутка грымне першы гром; 3) Заўсёды, як гляне даўніна сівая ў вочы, нібыта настаўнік суровы, свой сэнс першародны тады набываюць і фарбы, і гукі, пачуцці і словы; 4) Мне дзён не ставала зрабіць справаздачу, а тут я падумаў: як зроблена мала; 5) Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў.
5.Паводле складу злучнікі падзяляюцца на: 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) адзіночныя, паўторныя і парныя састаўныя.