B2.Знайдзі ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Пабудуй схему гэтага сказа: Звечарэла. У вёсцы ўрачыстая цішыня, і толькі ярка і спакойна высвечваюць вокны.
Неба тугое і цёмнае, і на вяршыні маладой елачкі зялёна свеціцца ранняя адзінокая зорка.
Паветра па-веснавому марознае, якое хочацца ўдыхаць на поўныя грудзі: у ім няўлоўны водар і
чуць адталага ля ствалоў снегу, і хвоі, і бярозавага вецця. Самыя вяршыні бяроз яшчэ асветлены
сонцам, і белая кара мякка, пяшчотна ружовіцца, а снег, такі бела-калючы ўдзень, адсвечвае
тугою, глыбокаю сінечаю неба.
На вузкай лясной сцяжынцы цёмна і зацята-глуха, і ад гэтай глухаты неяк не па сабе сярод
кашлатых, разгалістых галін, пад сагнутымі над сцежкаю, што аркі, бярозамі.​

3ka9ty1a99 3ka9ty1a99    1   04.05.2021 11:37    53

Другие вопросы по теме Беларуская мова