Адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню:
а) не мае інтанацыйнай завершанасці;
б) выражае ;
в) словы звязаны падпарадкавальнай сувяззю;
г) складаецца з самастойнага і службовага слова;
вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў блакіт неба, марозная смуга, мая кніга.
а) азначальныя;
б) дапаўняльныя;
в)акалічнасныя.
адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
а) сто трыццаць першы;
б) купі хлеба;
в) каля лесу;
г) жытневае поле.
адзначце іменныя словазлучэнні.
а) нехта з нас;
б) сумуючы па радзіме;
в) сумна без вас;
г) некранутыя сляды.
адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання.
а) пакрытыя лесам;
б) бывалі рэдка;
в) брама манастыра;
г) белыя чайкі.
выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: мабыць, зіма паварочвала на вясну – мінулі завеі, удзень пацяплела, а ўначы браўся мароз. (в. быкаў.)
выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі: дзве работы за раз не зробіш.
выпішыце са сказа кожны са знаёмых баіць старому аб усім, што на свеце дзеецца (з. бядуля) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь – кіраване, адносіны – дапаўняльныя.
адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.
а) белая гусь;
б) вострая боль;
в) шырокая дзвер;
г) вялікі шымпанзэ.
перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні.
три пассажирских вагона, болеть гриппом, быстрее ветра, послать за сыном, жениться на красавице, метрах в двадцати, два раза в месяц, рассказывать о друге, смеяться над ним, отца.
тэст 1 словазлучэнне
варыянт 2
адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню:
а) складаецца з галоўнага і залежнага слова;
б) з’яўляецца сродкам зносін;
в) не мае пунктуацыйнага афармлення;
г) мае інтанацыйную завершанасць.
вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў бывалі рэдка, едуць далёка, уранку пацяплела.
а) азначальныя;
б) дапаўняльныя;
в) акалічнасныя.
адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
а) чародкі асін;
б) самая смачная;
в) выходзіць павольна;
г) скончыўся дзень.
адзначце іменныя словазлучэнні.
а) роўнядзь вады;
б) шчаслівы ад поспеху;
в) вельмі хацелася;
г) атрымаў пяцерку.
адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання.
а) баяўся нечага;
б) спачатку не паверылі;
в) матчына ласка;
г) далёка ад горада.
выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: неба ўдзень ніжэй прыпадае, ціснецца да зямлі. (м. стральцоў)
выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі: адклад не ідзе ў лад.
выпішыце са сказа гэты незвычайны поезд і сустрэлі за малай ліпаўкай партызаны (і. чыгрынаў) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь –дапасаванне, адносіны –азначальныя.
адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.
а) выгадны продаж;
б) манная крупа;
в) маленькае калібры;
г) смачнае эскімо.
10. перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні.