Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі нашу размову.

2) Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж заходзіліся салаўі.

3 ) У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а потым зноў наладзілася надвор’е.

4) Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.

5) Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба .

2.Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным сказам:
1) Куды вецер вее, туды голле гнецца.

2) Падышоў пост — падагне і сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе.

3) Прыйшла талака — лі па кубку малака.

4) Не вялікая бяда, што без рыбы серада.

5) Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля.

3.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знахо дзіцца ў сярэдзіне галоўнай:
1) Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць.

2) Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі.

3) Таго, што было, не вернеш, не пераробіш .

4) Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Мі хаську, то на яго маці.

5) Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры .

4.Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў:

1)Вера заўважала, што маці яе з гадамі рабілася ўсё больш набожнай.

2)На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску.

3)Як толькі цягнік спыніўся, усе пасажыры рушылі на перон.

4)Непадалёк ад Нарачы хаваецпа ў густых лясах купка азёр, якія называюць Блакітнымі.

5)Асабліва прыгожа было, калі з двара свяціла ў хатку сонца.

HydRarGyrUm74 HydRarGyrUm74    3   21.05.2020 18:17    44

Другие вопросы по теме Беларуская мова