Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі адносінамі: 1) На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць паднятымі крыламі; 2) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары; 3) То ціха, то рэзкі вецер; 4) Максім прысеў каля сабакі, а ён паглядзеў на хлопчыка сумнымі вачыма, выцягнуў шыю і лізнуў у твар; 5) Хата нейкі час расчынена, і холад лянівым белым мядзведзем коціцца па падлозе.