Адзначце сказы з адасобленымі членамі:
а) Дыхнуў густы цёплы ветрык.
б) Дыхнуў ветрык густы цёплы.
в) На лісці мокрым ад расы зазіхацелі ранішнія прамені.
г) На мокрым ад расы лісці зазіхацелі ранішнія прамені.
д) Дрэмлюць зачараваныя марознай цішынёй векавыя сосны.
е) Дрэмлюць векавыя сосны зачараваныя марознай цішынёй.
3. Адзначце сказы, у якіх адасобленыя прыдаткі не выдзелены коскамі:
а) Сама дарога, стары гасцінец, была абсаджана тоўстымі ліпамі, клёнамі, таполямі.
б) У калідоры яго сустрэла Наташа сястра.
в) На вайне Сяргей артылерыст-зенітчык праявіў мужнасць і адвагу.
г) Як урач забараняю вам начную работу.
д) Як не славіць песняй сакалінай Беларусь, рэспубліку маю!
е) У гэты дом, у ціхі мілы клас, напэўна, я зайду яшчэ не раз.
ё) Зложыць нам былін нямала беларускі лес-гусляр.
4. Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:
а) Высока ў небе, гойдаючы кучаравымі шапкамі, гаманілі тонкія сасонкі.
б) Захоплены думкамі, Максім не адразу заўважыў, што коні чамусьці прыцішылі хаду.
в) Ён, задаволены, усміхаецца.
г) Салавей, пясняр крылаты, прыляцеў вясной дахаты.
д) Атрымаўшы даручэнне, Вася адразу ўскочыў на каня і памчаў.
е) Пакойчык, заліты сонцам, выглядаў вельмі прыветна.
5. Адзначце сказы з адасобленымі прыдаткамі:
а) Ззяюць сняжынкі-брыльянты на хустцы ў дзяўчынкі малой.
б) Увечары адведаць госця прыйшоў Віктар бібліятэкар.
в) Сын лесніка я сам з маленства любіў паліць касцёр.
г) Нягледзячы на добрае надвор'е ўраджай сабралі без страт.
д) Праляцела борзда лета наша светлая пара.
е) Удосталь нап'ецца матуля-зямліца свежай, сцюдзёнай вясенняй вадзіцы.