Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя выразы выдзяляюцца коскамі: 1) Прыгожая, зграбная яна ўпэўнена насілася па лёдзе, на зайздрасць мне і ўсім (М. Лупсякоў). 2) Але нягледзячы на сваю хапатлівасць птушачкі не адставалі ад журавоў (Я. Сіпакоў). 3) Лес тут быў пераважна бярозавы (В. Вольскі). 4) Спачатку сонечныя зайчыкі лягуць на спакойныя хвалі ракі, і ветліва ўсміхнуўшыся сонца поўнай жменяй кіне свае промні ў шыбіны вясковых хат (I. Навуменка). 5) Месцаў на ўсіх не хапіла, таму давялося ехаць стоячы (I. Навуменка).