Адзначце сказ, які не адносіцца да складаных сказаў з рознымі відамі
сувязі:
1) Надыходзіць той час, калі паветра робіцца вельмі ядранае: бразне
нехта вядром ля калодзежа – звон доўга не аціхае на вуліцы.
2) Стаіш пад моцным дажджом – і табе сапраўды здаецца, што нехта
перакуліў вялізнае вядро з вадою.
3) Даспявала жыта, і пераспявалі сіласныя культуры; бялелі яравыя вачавідкі жаўцеў лён.
4) Першая баразна, і першая сеялка – таксама свята і радасць, але ім,
відаць, цяжка зраўняцца з той урачыстасцю, якою спрадвеку было аблашчана
жніво.
5) Бадзёры марозік падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна,
вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах (не паспеў пераабуцца ў штонебудзь цяплейшае), адчуваеш кожную няроўнасць схопленай марозам
груды.