А8. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску патрэбен працяжнік. 1) Паглядзіш з вежы ўніз_галава закружыцца.
2) Спявала-залівалася ластаўка_ у чыімсьці здзічэлым садзе сгракатала сарока.
3) Спярша ён нічога не заўважыў, а пасля прыгледзеўся і страсянуўся ад сполаху_ між елак стаяў худы, э белаватымі праплешынамі на баках воўк.
4) 3 ракі моцна пацягнула сіверам_ людзі пачалі настаўляць каўняры, подбегам абмінаючы адзін аднаго.
5) Вырві дзеда з гэтай зямлі_ ён эмарнее, засохне, як дрэва, вырванае з роднай глебы.
6) Калыхаліся тады палахлівыя чароты, пагойдваліся стройныя сггнякі, нават сам лес таемна шапацеў лісточкамі_ усё гэта злівалася ў невыказна прыгожую музыку.
А9. Адэначце нумары скззаў, дзэе паўтор злучнікаў (злучальньк слоў) не з'яўляецца памылкай.
1) Паводле традыцыйных народных уяўленняў, на Дзяды душы продкаў злятаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі, як захоўваюць яны радаводныя звычаі.
2) Летні вецер гойдаў гнуткія верхавіны, за якія, здавалася, чапляліся лёгкія хмары, якія плылі на ўсход.
3) А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна па імені Найрыта.
4) Чуваць было, як побач ціха лапатала лісце асіны, як цыркаў конік у траве.
А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
1) Рэдка_ калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы.
2) Была якраз такая пара сутак_ калі ўжо і не ноч, але ж яшчэ і не дзень.
3) Да заставы было далекавата, і_ пакуль ішлі, Грышка расказваў пагранічніку пра сваё жыццё.
4) Я пішу Марынцы, каб_ як скончыць інстытут, вярталася ў Мінск.
5) Мне захацелася прайсціся па знаёмых мясцінах, а_ калі ўдасца, дык і палавіць рыбкі.
6) Іван Міхайлавіч добра разумеў, што_ калі не закончыць працы цяпер, то потым зрабіць гэта будзе куды цяжэй, бо пачнуцца заняткі ў школе.
А11. Адзначыць нумары сказаў, схемы якіх пабудаваны правільна.
1) Па чаргаванні гукаў дзед Талаш устанавіў, што гэта ішоў чалавек, але гата былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозна, грузна і цяжка.
[ ],(што ),але [ ]: ( ),
2) Дні прабягаюць, і гады сплываюць, хвіліны шчасця часам прамігцяць, а боль жыве, і сэрцам адчуваю, што жыць заўседы будзе, да канца.
[ ] і [ ], [ ], а [ ], і [ ], (што ).
3) Ноччу ўсчаўся вецер, лес апантана шумеў, елкі, здавалася, аж гулі ад ветранога напору, не перастаючы. Ляскаталі лісцем бярозы, і Хредар думаў: зараз палье дождж.
[ ], [ ], [ ], і [ ]: [ ].
4) За колькі дзён да касавіцы касцы заглянуць на паліцы, каб малаток знайсці і бабку: ідзе работа, не спі ў шапку.
[ ], (каб ):[ ],[ ].
А12. Адзначце нумары сказау, дзе дапушчана пунктуацынная памылка.
1) У паветры было па-зімоваму добра: бадзёры мароз, парывісты вецер, які час ад часу заносіў аднекуль здалёк пару-другую сняжынак- першых вестуноў зімы.
2) Між бочкамі павукі пазвівалі сабе гнёзды і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем.
3) Неўзабаве я прыцішыў крок: ні шпарка ісці, ні тым больш бегчы па сцежцы было нельга, бо на ёй, выслізганай ледзэь не да бляску, кожны каменьчык ці нават якое капіва засохлай зямлі балюча калоліся ў ногі.
4) Вясна адшумела ўжо, стаіць пачатак лета, сонца няшчадна награе асфальт і камень і як ні паліваюць зранку вуліцы, а шызы налет пылу відзён на лісці дрэў і на кветніках, што вузкай стракатай палоскай працягнуліся ўздоўж тратуараў цэнтральнай магістралі.​

neznalomka neznalomka    1   21.12.2020 09:42    86

Другие вопросы по теме Беларуская мова